3 лютага ў 6 “В” класе прайшоў турнір “ Знаўцы беларускай мовы!”, мэта якога – прывiць любоў i цiкавасць да роднай мовы.

Дзецi, падзялiўшыся на дзве каманды, разгадвалi крыжаванкі, адказвалi на пытаннi, спаборнiчалi.

Было вельмi весела, займальна, пазнавальна. Панавала атмасфера дабразычлiвасцi i ўзаемадапамогi.